Інтэлектуальная гульня «Мову, спадчыну сваю шануй і беражы»
У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры вучні 9 «В» і 9 «Г» класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні «Мову, спадчыну сваю шануй і беражы». Мерапрыемства мела на мэце паглыбіць веды дзевяцікласнікаў па беларускай мове, літаратуры і культуры, садзейнічаць фарміраванню камунікатыўнай кампетэнтнасці навучэнцаў, выяўленню іх інтэлектуальнага патэнцыялу.
Удзельнікі гульні з задавальненнем адказвалі на пытанні ўсіх шасці тураў. Час прайшоў недарэмна: што ведалі — яшчэ раз успомнілі, чаго не ведалі — пра тое даведаліся.
У канцы мерапрыемства навучэнцы прыйшлі да высновы, што чалавеку трэба імкнуцца шмат ведаць, але найперш неабходна ведаць сваё, роднае — тое, што называецца духоўнай спадчынай беларускага народа.















