У рамках тыдня беларускай мовы адбылася віктарына «Лінгвістычны крос»
12.02.2026
У ДУА”Сярэдняя школа №15 г.Гомеля” у межах тыдня беларускай мовы прайшла віктарына”Лінгвістычны крос” у 6 А кл. Гэта добрая магчымасць праверыць і пашырыць веды па беларускай мове і літаратуры.Дзеці з цікавасцю выконвалі заданні, якія развіваюць моўную культуру.У час мерапрыемства была створана атмасфера ўважлівасці,а таксама выхаванне павагі да роднай мовы ,пачуцця калектывізму ,сяброўства і ўзаемапавагі.




















