Кіналекторый «Беларуская мова — мелодыя сэрца»
21.02.2023
Кінатэатр «Мір» і ДУ «Сетка публічных бібліятэк г.Гомеля» бібліятэка-філіял №3 імя Е.Раманава запрашалі на кіналекторый «Беларуская мова — мелодыя сэрца», прысвечаны да свята Міжнароднага дня роднай мовы.
У файе кінатэатра вучні ДУА «Сярэдняя школа №15 г.Гомеля» азнаёміліся з кніжнай выставай «Родная мова — вечнасці след».
Завяршылася мерапрыемства праглядам анімацыйнай стужцы «Гісторыі ад Кірыліцы» вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».